ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

26 сакавіка 2014 г. № 20

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

ад 22 жніўня 2012 г. № 101

На падставе падпунктаў 4.6 і 4.26 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 жніўня 2011 г. № 1049 «Об изменении, дополнении и признании утратившими силу некоторых постановлений Правительства Республики Беларусь по вопросам образования», Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесці ў пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 22 жніўня 2012 г. № 101 «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку правядзення атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу ўстаноў вышэйшай адукацыі)» (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 20.10.2012, 8/26473) наступныя змяненні і дапаўненні:

1.1. у пункце 2 лічбы «2014» замяніць лічбамі «2017»;

1.2. у Інструкцыі аб парадку правядзення атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу ўстаноў вышэйшай адукацыі), зацверджанай гэтай пастановай:

1.2.1. у частцы першай пункта 3 словы «, праграм выхавання і» замяніць словамі «і моладзі, праграм выхавання, ажыццяўленні»;

1.2.2. пункт 11 пасля слоў «(упраўленні) адукацыі» дапоўніць словамі «, спорту і турызму»;

1.2.3. частку пятую пункта 14 пасля слоў «(упраўлення) адукацыі» і «(далей» дапоўніць адпаведна словамі «, спорту і турызму» і «, калі не ўстаноўлена іншае,»;

1.2.4. частку другую пункта 15 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Педагагічныя работнікі прыватных устаноў адукацыі, іншых арганізацый, якім у адпаведнасці з заканадаўствам дазволена ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, педагагічныя работнікі ІП у выпадках, прадугледжаных часткай першай дадзенага пункта, праходзяць ___Xn»____атэстацыю ў атэстацыйнай камісіі аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа па месцы дзяржаўнай рэгістрацыі або па месцы знаходжання структурнага (адасобленага) падраздзялення адпаведных прыватных устаноў адукацыі, арганізацый, якім у адпаведнасці з заканадаўствам дазволена ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, ІП.»;

1.2.5. пункт 17 дапоўніць часткай другой наступнага зместу:

«Рашэнне аб допуску ці адмове да допуску педагагічнага работніка да атэстацыі прымаецца на чарговым пасяджэнні атэстацыйнай камісіі. Дадзенае рашэнне з’яўляецца падставай да выдання загада аб правядзенні атэстацыі, змест якога ўказаны ў пункце 22 дадзенай Інструкцыі.»;

1.2.6. у пункце 19:

частку першую пасля слова «далей» дапоўніць словамі «, калі не ўстаноўлена іншае,»;

пасля часткі трэцяй дапоўніць пункт часткамі наступнага зместу:

«Педагагічныя работнікі, якія прыняты з пасады прафесарска-выкладчыцкага складу і маюць стаж працы на гэтай пасадзе не менш чым два гады, дапускаюцца да атэстацыi на прысваенне другой квалiфiкацыйнай катэгорыі без уліку стажу працы на пасадзе, па якой яны праходзяць атэстацыю.

Педагагічныя работнікі, якія прыняты з пасады прафесарска-выкладчыцкага складу і маюць стаж працы на гэтай пасадзе не менш чым пяць гадоў, дапускаюцца да атэстацыi на прысваенне першай квалiфiкацыйнай катэгорыі без уліку стажу працы на пасадзе, па якой яны праходзяць атэстацыю.»;

часткі чацвёртую і пятую лічыць адпаведна часткамі шостай і сёмай;

у частцы сёмай слова «трэцяй» замяніць словам «шостай»;

1.2.7. частку першую пункта 20 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«20. Пры праходжаннi атэстацыi на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі маюць права прэтэндаваць незалежна ад стажу працы ў якасці педагагічных работнікаў, які вызначаны часткай першай пункта 19 дадзенай Інструкцыі (толькі па адной пасадзе), на прысваенне той жа квалiфiкацыйнай катэгорыi, якая iм была прысвоена раней, наступныя педагагiчныя работнiкi:

настаўнiкi-дэфектолагi, метадысты, педагогi-арганiзатары, педагогi сацыяльныя, педагогi-псiхолагi, выхавальнiкi, акампанiятары, канцэртмайстры, майстры вытворчага навучання ўстановы адукацыі, калі ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадзе настаўніка ці выкладчыка;

настаўнiкi цi выкладчыкі, калi ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах выкладчыка ці настаўніка, настаўнiка-дэфектолага, майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыі (пры абавязковай наяўнасцi вышэйшай адукацыі па профілях адукацыі «Педагогіка», «Педагогіка. Прафесіянальная адукацыя» або вышэйшай адукацыі і перападрыхтоўкі па профілях адукацыі «Педагогіка», «Педагогіка. Прафесіянальная адукацыя»); настаўнікі, калі ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадзе выкладчыка;

выкладчыкі, калі ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадзе настаўніка; выхавальнiкi, метадысты, калi ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадзе майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыі; выхавальнiкi-метадысты, метадысты, выхавальнiкi, калi ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах настаўніка ці выкладчыка, настаўнiка-дэфектолага, выхавальнiка дашкольнай адукацыі, педагога сацыяльнага, педагога-псіхолага, педагога- арганізатара, педагога дадатковай адукацыі, майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыі; выхавальнікі дашкольнай адукацыі, калi ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка цi выкладчыка, настаўнiка-дэфектолага, выхавальнiка, метадыста, выхавальніка-метадыста, педагога сацыяльнага, педагога-псiхолага, педагога-арганізатара; педагогi-псiхолагi, педагогi сацыяльныя, педагогі-арганізатары, калi ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах выхавальнiка дашкольнай адукацыі,

выхавальніка; педагогі-арганізатары, калі ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па

пасадах культарганізатара, выхавальніка, педагога-псіхолага, педагога сацыяльнага; музычныя кіраўнікі, калi ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка цi выкладчыка, выхавальніка дашкольнай адукацыі, акампаніятара, культарганізатара, канцэртмайстра, педагога дадатковай адукацыі; педагогі дадатковай адукацыі, калi ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка цi выкладчыка, выхавальніка, выхавальніка дашкольнай адукацыі, музычнага кіраўніка, кіраўніка фізічнага выхавання, майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыі, культарганізатара, метадыста, акампаніятара, педагога-арганізатара;

акампанiятары, канцэртмайстры, калi ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка цi выкладчыка, музычнага кiраўнiка, педагога дадатковай адукацыі; кiраўнiкi фiзiчнага выхавання, калi ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка цi выкладчыка, выхавальнiка дашкольнай адукацыі, педагога дадатковай адукацыі, педагога-арганізатара; настаўнікі-дэфектолагі, педагогі сацыяльныя, педагогі-арганізатары, калi ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадзе метадыста; педагогі сацыяльныя, калi ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах педагога-псіхолага, педагога-арганізатара, педагога дадатковай адукацыі; выхавальнiкi, педагогі сацыяльныя, калi ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах культарганізатара.»;

1.2.8. пункт 21 выключыць;

1.2.9. пункт 22 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«22. Падставай для правядзення атэстацыі з’яўляецца загад кіраўніка арганізацыі сістэмы адукацыі (аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа) (далей__________, калі не ўстаноўлена іншае, – кіраўнік), якім вызначаюцца:

тэрміны правядзення атэстацыі;

спіс педагагічных работнікаў, якiя дапушчаны да атэстацыі на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі, а таксама праходзяць абавязковую атэстацыю (далей, калі не ўстаноўлена іншае, – атэстуемыя);

графік атэстацыі (узгадняецца з адпаведным прафсаюзным камітэтам), які прадугледжвае дату атэстацыі (этапаў атэстацыі) кожнага атэстуемага з улікам тэрмінаў правядзення кваліфікацыйнага экзамену, парадак правядзення якога ўстаноўлены главой 3 дадзенай Інструкцыі.

Загад аб правядзенні атэстацыі даводзiцца да ведама атэстуемых на працягу трох працоўных дзён з дня яго выдання.

Тэрмін правядзення атэстацыі педагагічнага работніка на прысваенне другой і першай кваліфікацыйных катэгорый, пацвярджэння другой і першай кваліфікацыйных катэгорый у выпадках, якія вызначаны ў частцы пятай пункта 5 дадзенай Інструкцыі, не павінен перавышаць трох месяцаў з даты азнаямлення педагагічнага работніка, якi выказаў жаданне прайсцi атэстацыю на прысванне кваліфікацыйнай катэгорыі, з загадам аб правядзенні атэстацыі.

Тэрмін правядзення атэстацыі педагагічнага работніка на прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі і кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст», пацвярджэння вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі і кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» не павінен перавышаць чатырох месяцаў з даты выдачы педагагічнаму работніку выпіскі з пратакола пасяджэння кваліфікацыйнай камісіі (далей, калі не ўстаноўлена іншае, – выпіска з пратакола) аб здачы кваліфікацыйнага экзамену гэтым педагагічным работнікам.

У тэрміны, якія вызначаны ў частках трэцяй і чацвёртай дадзенага пункта, не ўлічваюцца перыяды часовай непрацаздольнасці і працоўнага і (ці) сацыяльнага адпачынку педагагічнага работніка.»;

1.2.10. у пункце 23:

у частцы трэцяй словы «яго атэстацыі» замяніць словамі «атэстацыйнай гутаркі»;

у частцы пятай:

у абзацы другім словы «падачы заявы» замяніць словамі «азнаямлення педагагічнага работніка з загадам аб правядзенні атэстацыі»;

у абзацы трэцім словы «прадстаўлення даведкі» замяніць словамі «выдачы педагагічнаму работніку выпіскі з пратакола»;

1.2.11. другі сказ пункта 25 выкласці ў наступнай рэдакцыі: «Кваліфікацыйны экзамен праводзіцца, як правіла, у перыяд засваення зместу адукацыйнай праграмы павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў.»;

1.2.12. у пункце 30:

абзац першы выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«30. Ад здачы квалiфiкацыйнага экзамену пры праходжанні атэстацыі на прысваенне і пацвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі вызваляюцца:»;

у падпункце 30.3 словы «настаўнікі або выкладчыкі» замяніць словамі «педагагічныя работнікі»;

падпункты 30.5 і 30.6 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«30.5. педагагiчныя работнiкi, якiя за апошнія пяць гадоў падрыхтавалi пераможцаў (дыпломы I, II, III ступенi) мiжнародных алiмпiяд, заключнага этапу рэспублiканскай алiмпiяды па вучэбных прадметах сярод навучэнцаў устаноў адукацыі, якія асвойваюць змест адукацыйных праграм базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, якая забяспечвае атрыманне кваліфікацыі рабочага (служачага) і агульнай сярэдняй адукацыі, прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, якая забяспечвае атрыманне кваліфікацыі рабочага (служачага) і агульнай сярэдняй адукацыі з вывучэннем асобных прадметаў на

павышаным узроўні, сярэдняй спецыяльнай адукацыі на падставе агульнай базавай адукацыі, а таксама рэспублiканскай алiмпiяды прафесійнага майстэрства навучэнцаў, курсантаў устаноў, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі, пераможцаў (дыпломы I, II, III ступенi) рэспублiканскiх конкурсаў прафесійнага майстэрства навучэнцаў устаноў прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, мiжнародных фестываляў тэхнiчнай i мастацкай творчасцi навучэнскай моладзi, пераможцаў (Гран-пры, першае, другое, трэцяе месца, дыпломы I, II, III ступені) і (або) прызёраў міжнародных і рэспубліканскіх фестываляў, конкурсаў, выстаў, пленэраў, іншых мастацка-творчых

спаборніцтваў, тэле- і радыёпраектаў, якія праводзяцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, а таксама афiцыйных спартыўных спаборнiцтваў, якiя праводзяцца ў адпаведнасцi з рэспублiканскiмi каляндарнымi планамi, мiжнародных спартыўных спаборнiцтваў, пераможцаў міжнародных (рэспубліканскіх) фестываляў (конкурсаў) сярод выхаванцаў устаноў дашкольнай адукацыі;

30.6. педагагiчныя работнiкi – пераможцы конкурсу настаўнiкаў, навукова-педагагiчных работнiкаў i iншых асоб, а таксама асобы, якiм уручана пасведчанне спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў i студэнтаў ці спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі;»;

дапоўніць пункт падпунктам 30.7 наступнага зместу:

«30.7. педагагічныя работнікі, калектывы якіх атрымалі пад іх кіраўніцтвам найменне «народны» («узорны») непрафесійны (аматарскі) калектыў мастацкай творчасці або званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь.»;

1.2.13. частку першую пункта 34 дапоўніць словамі «, установе адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка», дзяржаўнай установе адукацыі «Інстытут культуры Беларусі», установе адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі», установе адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры», дзяржаўнай установе адукацыі «Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі»;

1.2.14. пункт 35 дапоўніць словамі «, дзяржаўная ўстанова адукацыі «Інстытут культуры Беларусі», установа адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі», установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры», дзяржаўная ўстанова адукацыі «Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі»;

1.2.15. пункт 36 пасля слоў «(далей – установа адукацыi),» дапоўніць словамі «а таксама на афіцыйным інтэрнэт-рэсурсе дадзенай установы»;

1.2.16. частку другую пункта 37 пасля слова «ствараюцца» дапоўніць словамі «па напрамках педагагічнай дзейнасці»;

1.2.17. пункт 47 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«47. Пры прыняцці рашэння аб адмене педагагічнаму работніку другой кваліфікацыйнай катэгорыі, па якой ён праходзіць атэстацыю на пацвярджэнне, дадзеная кваліфікацыйная катэгорыя адмяняецца.

Пры прыняцці рашэння аб зніжэнні педагагічнаму работніку першай (вышэйшай) кваліфікацыйнай катэгорыі ці кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст», па якой ён праходзіць атэстацыю на пацвярджэнне, за ім захоўваецца адпаведна другая (першая) ці вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя.»;

1.2.18. пункт 49 дапоўніць часткай другой наступнага зместу:

«Калі педагагічны работнік адмовіўся ад праходжання абавязковай атэстацыі на пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі або не з’явіўся на кваліфікацыйны экзамен або атэстацыйную гутарку без уважлівых прычын, рашэннем атэстацыйнай камісіі дадзеная катэгорыя зніжаецца (адмяняецца).»;

1.2.19. у пункце 54:

у частцы другой:

пасля слоў «атэстацыйная камісія» дапоўніць словам «вышэйстаячага»; словы «(упраўлення адукацыі абласнога выканаўчага камітэта (камітэта па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта)» замяніць словамі «(аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа)»;

у частцы чацвёртай словы «пункта 54 дадзенай Інструкцыі» замяніць словамі «дадзенага пункта».

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

 

Міністр                                                                                                                     С.А.Маскевіч